25 красавiка 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць на «гутарку» ў МУС

2
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць на «гутарку» ў МУС
Леанід Кулакоў

Сёння актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Леаніду Кулакову патэлефанавалі нібыта з МУС з прапановай сустрэцца для размовы.

Пра гэта Леанід Кулакоў паведаміў сайту charter97.org.

Cа слоў актывіста, невядомы мужчына патэлефанаваў яму сёння на мабільны тэлефон пад 17.30 і, назваўшыся «Сяргеем Сяргеевічам з МУС», прапанаваў сёння сустрэцца для размовы. Пры гэтым прычын і мэтаў такой «сустрэчы» невядомы не патлумачыў. Пасля адмовы Леаніда Кулакова мужчына прапанаваў яму ператэлефанаваць заўтра і дамовіцца аб сустрэчы на сераду.

Леанід Кулакоў вядомы сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю, за якую не раз падпадаў пад адміністрацыйныя арышты. На «выбарах» гэтага года ён быў незалежным назіральнікам на ўчастку №55 у Менску, а затым узяў удзел у акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў.

Сам Леанід звязвае гэты званок з пададзенай ім скаргай на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ Смалявіцкага раёна, дзе ён правёў 7 дзён адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачвання ў правядзенні несанкцыянаванага пікету.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках