25 красавiка 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама: Вайной у Сірыі Пуцін спрабуе выратаваць рэжым Асада

7
Абама: Вайной у Сірыі Пуцін спрабуе выратаваць рэжым Асада
Барак Абама
ФОТА: GETTY IMAGES

Сваёй падтрымкай кіраўніка Сірыі Башара Асада прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін дэманструе дрэннае кіраванне.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама ў эфіры тэлеканала CBS, перадае "Голас Амерыкі".

На ягоную думку, расейская інтэрвенцыя ў Сірыі накіраваная на выратаванне рэжыму Асада. Абама яшчэ раз падкрэсліў патрэбу і непазбежнасць палітычнага варыянту дээскалацыі.

У сваю чаргу кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні заявіла ў панядзелак, што расейскія авіяўдары ў Сірыі "кардынальна мяняюць ўмовы гульні" і звязаны з шэрагам "вельмі трывожных элементаў". Кампанія супраць баевікоў Ісламскай дзяржавы павінна быць накіраваная менавіта супраць іх ды іншых груповак, якія ААН прызнае тэрарыстычнымі, адзначыла яна.

Магерыні выказала меркаванне, што ў ЕЗ, Расеі і ЗША ёсць агульная платформа ў Сірыі, у адпаведнасці з рэзалюцыямі Рады Бяспекі і ў рамках ААН, аднак іх дзеянні трэбак скаардынаваць. У адваротным выпадку, з ейных слоў, могуць узнікнуць "вельмі сур'ёзныя" рызыкі, асабліва ў ваенным плане.

Магерыні разлічвае, што на сустрэчы міністраў будзе абмяркоўвацца магчымы ўклад ЕЗ у стымуляванне працэсу пошуку палітычнага спынення вайны ў Сірыі. Яна перакананая, што ў працэс павінны быць уцягнуты ўсе, хто мае дачыненне да канфлікту і палітычнага пераходу, а яго развязанне павінна вызначыць міжнародная супольнасць, рэгіён і, галоўным чынам, самі сірыйцы.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у суботу заявіў у інтэрв'ю расейскім СМІ, што задача кампаніі ў Сірыі "стабілізаваць законную ўладу і стварыць варункі для пошуку палітычнага кампрамісу".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках