29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна аднавіла рэверс газу з Польшчы

Украіна аднавіла рэверс газу з Польшчы

Адзначаецца, што Украіна спыніла рэверс газу праз Польшчу ў траўні 2015 года.

Украіна аднавіла імпарт прыроднага газу з Польшчы, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка прэс-службы аператара газатранспартнай сістэмы кампаніі «Укртрансгаз» Максіма Бяляўскага.

«Сёння раніцай была атрыманая заяўка на імпарт газу з Польшчы ў аб'ёме 0,3 мільёна кубаметраў», - паведаміў ён.

«Са слоў Бяляўскага, заяўлены аб'ём газу запісаны на аператыўны балансавы рахунак, і як толькі будзе назапашаны дастатковы для фізічнага вымярэння аб'ём, у рамках камерцыйнага месяца будзе ажыццёўлена фізічная прапампоўка гэтага газу», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней «Укртрансгаз» і аператар газатранспартнай сістэмы Польшчы кампанія Gaz-System падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы пілотнага праекта арганізацыі пакетных аўкцыёнаў магутнасцяў на польска-ўкраінскай мяжы, якія будуць праводзіцца на платформе аўкцыёнаў кампаніі Gaz-System.

Пастаўкі газу з Польшчы ва Украіну ажыццяўляюцца з газавымяральнай станцыі (ГІС) «Германовіце» (Польшча). Украіна спыніла імпартаваць газ праз Польшчу з траўня 2015 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках