29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над заўзятарамі ў Барысаве: фанат атрымаў штраф

3

Суд Барысаўскага раёна вынес першы прысуд у дачыненні да аднаго з затрыманых падчас матчу Беларусь-Македонія заўзятараў: ён атрымаў штраф сумай 10 базавых адзінак.

Пра гэта паведамляе Sputnik.

Жыхара Менска Дзмітрыя Федарука, а таксама Віталя Буцько ды Юрыя, які не захацеў называць сваё прозвішча, затрымалі за шалікі з «Пагоняй» на матчы адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы ў футболе. Гульня з Македоніяй прайшла ўчора ўвечары ў Барысаве. У аўторак днём суд пачаў разглядаць справы ў дачыненні да іх.

Паводле інфармацыі карыстальнікаў сацыяльных сетак, прысутных на пасяджэнні, паводле першай справы суддзя вынес прысуд аб накладанні на Віталя Будзько штрафу сумай 10 базавых адзінак (1,8 мільёна рублёў).

У ФК «Нёман», заўзятарам якога з'яўляецца Будзько, ужо адрэагавалі на прысуд.

«У тое, што здарылася складана паверыць. У нас быў нядаўна ўтвораны афіцыйны фан-клуб, у стварэнні якога непасрэдны ўдзел узяў гэты чалавек. У футбольным клубе, а таксама ў асяроддзі актыўных заўзятараў яго добра ведаюць і могуць ахарактарызаваць толькі са станоўчага боку. Яго інтэлігентнасць і добрае выхаванне не дазволілі б яму апусціцца да нецэнзурнай лаянкі», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце клуба.

Раней у УУС Менаблвыканкама паведамілі, што на трох затрыманых заўзятараў былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы паводле арт.17.1 (нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках