28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сястры Саўчанкі забаранілі ўезд у Расею на пяць гадоў

7
Сястры Саўчанкі забаранілі ўезд у Расею на пяць гадоў
ВЕРА САЎЧАНКА

Сястры ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі - Веры - на пяць гадоў забаранілі ўезд у Расею.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Twitter адвакат украінкі Марк Фейгін, піша korrespondent.net.

"Толькі што тэлефанавала Вера Саўчанка, сястра Надзеі. Ёй забаранілі ўезд у Расею да 2020 года", - адзначыў ён.

Паводле звестак адваката, аб забароне жанчыне паведамілі на прапускным пункце Чэркава-Мелавае.

"На прапускным пункце Черкава-Мелавае, на мяжы Расеі і Украіны Веры Саўчанцы было паведамлена, што ФСБ забараніла ёй ўезд у РФ", - дадаў ён.

Таксама Фейгін выказаў здагадку, што падставай для забароны на ўезд з'яўляецца "пагроза нацыянальнай бяспецы" і запэўніў, што будзе аспрэчваць пастанову органаў ФСБ, бо "Надзея Саўчанка пазбаўленая цяпер права на абарону, бо сястра Вера была заяўленая адзіным сведкам на працэсе".

"Ніводнага дакумента Веры Саўчанцы на рукі не выдалі. Прычым, Саўчанку суправаджаў консул Украіны Аляксандр Коўтун", - дадаў адвакат.

Нагадаем, раней адвакат Марк Фейгін заявіў, што Расея і Украіна актыўна абмяркоўваюць пытанне аб перадачы Саўчанкі для адбыцця пакарання на ўкраінскую тэрыторыю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках