25 красавiка 2024, Чацвер, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» прыйшлі на вайсковыя зборы ў футболках «Не - расейскім базам»

13
Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» прыйшлі на вайсковыя зборы ў футболках «Не - расейскім базам»
ФОТА: SVABODA.ORG

Іх адразу адпусцілі, аддаўшы вайсковыя пасведчанні.

Толькі некалькі гадзін прабылі на вайсковых зборах актывісты з Дзяржынскага раёна Мікалай Колас і Аляксандр Рыбачэнка, паведамляе «Радыё Свабода».

Раніцай 12 кастрычніка яны з позвамі прыбылі ў Дзяржынскі камісарыят, адкуль іх адвезлі ў вайсковую частку СПА ў паселішчы Новаколасава. Праз некалькі гадзін актывістаў адпусцілі дадому, аддаўшы вайсковыя пасведчанні, паведаміў Мікалай Колас.

«Мы надзелі футболкі з надпісам «Не - расейскай вайсковай базе» і так сёння з'явіліся ў камісарыят. Там такіх, як мы, «партызанаў» было чалавек дзесяць, збольшага з Уздзенскага раёна. Нас усіх пасадзілі на аўтобус і адвезлі ў Новаколасава, у вайсковую частку СПА. Там некалькі гадзін пратрымалі, але ўзялі на зборы не ўсіх - палову. Нам з Аляксандрам вярнулі вайсковыя пасведчанні і адпусцілі дадому. Сказалі, мы такія ім не патрэбныя».

Мікалай Колас мяркуе, што спроба забраць яго ды ягонага сябра Аляксандра Рыбачэнку на зборы звязаная менавіта з іхняй грамадскай дзейнасцю:

«Мусібыць, нас гэтымі зборамі хацелі запалохаць, каб прыпынілі сваю палітычную чыннасць. Перад «выбарамі» да мяне дадому прыходзіў пажарнік, старшыня сельсавета тэлефанаваў, што прывезлі позву ў вайсковы камісарыят. Палохалі штрафамі так, што маці давялося хуткую дапамогу выклікаць».

Мікалай Колас і Аляксандр Рыбачэнка бралі чынны ўдзел у акцыях апазіцыі, якія праходзілі перад «выбарамі», у тым ліку ў шэсці нацыянальнага сцяга 10 кастрычніка і шэсці па праспекце Незалежнасці 11 кастрычніка. Яны неслі расцяжку з надпісам «Байкот выбарам». На ранейшых акцыях на плошчы Свабоды яны былі ў футболках з надпісамі супраць расейскай вайсковай базы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках