28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачаліся вялікія вайсковыя вучэнні

У Польшчы пачаліся вялікія вайсковыя вучэнні

13 кастрычніка на вайсковым палігоне ў польскім горадзе Ожышы пачаліся вялікія вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Польшчы Dragon 15.

У вучэннях, якія будуць доўжыцца да 23 кастрычніка, бяруць удзел 7000 жаўнераў, у тым ліку з ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. У вучэннях задзейнічаныя 700 танкаў, паведамляе «Радио Польша».

У рамках вучэнняў жаўнеры будуць праводзіць як наземныя, так і паветраныя аперацыі. Паводле сцэнару, на фоне барацьбы за карысныя выкапні адбываецца сур'ёзны міжнародны канфлікт, дыпламатычныя перамовы не прыносяць вынікаў і пачынаюцца вайсковыя дзеянні. Жаўнеры мусяць адбіць напад супраціўніка і правесці контратаку.

У вучэннях возьмуць удзел не толькі жаўнеры, але і службоўцы рэзэрву, а таксама добраахвотнікі з Нацыянальных рэзэрвовых сіл Польшчы. Яны будуць выконваць тыя ж заданні, што і прафесійныя вайскоўцы.

У вучэннях будуць выкарыстаны танкі Leopard, бронетранспарцёры Rosomak, ракетныя ўстаноўкі Langusta, супрацьпаветраныя ўстаноўкі, артылерыя, а таксама вайсковыя самалёты і гелікаптэры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках