19 красавiка 2024, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lenta.ru: Галоўная мэта авіябазы ў Беларусі - барацьба з ВПС Польшчы

40
Lenta.ru: Галоўная мэта авіябазы ў Беларусі - барацьба з ВПС Польшчы

А таксама нанясенне ўдараў па наземных сілах Польшчы ў тым ліку і на яе тэрыторыі.

Пра гэта сёння паведамілі расейскія СМІ. Калі разглядаць сцэнар рэгіянальнага канфлікту, то стане зразумела, што асноўнай мэтай расейскай авіябазы ў Беларусі стане барацьба з ВПС Польшчы, піша значны расейскі інфармацыйны партал Lenta.ru.

Улічваючы апошнія замежнапалітычныя падзеі, актыўную мілітарызацыю і вайсковую інтэграцыю скандынаўскіх краін (нягледзячы на тое што ў NATO ўваходзіць толькі Нарвэгія), пры ўзнікненні вялікага канфлікту асноўныя сілы ЗВА будуць звязаныя баямі з сіламі Фінляндыі, Нарвэгіі, Даніі і Швэцыі - а гэта амаль 250 знішчальнікаў розных тыпаў: амерыканскіх F-18 і F-16, швэдскіх JAS-39 Gripen, хутка да іх далучацца яшчэ 52 замоўленыя ВПС Нарвэгіі знішчальнікі пятага пакалення F-35 вытворчасці ЗША.

На гэтым фоне адцягнуць вялікія сілы ВКС РФ на барацьбу з польскімі ВПС, якія маюць на ўзбраенні 48 знішчальнікаў F-16 і 32 савецкіх МіГ-29, будзе няпроста. Ды і адлегласць да Польшчы ад Беларусі прыкметна меншая: ад самых блізкіх аэрадромаў на тэрыторыі РФ да той жа Варшавы - мінімум 750 кіламетраў, у той час ад тых жа Баранавічаў - усяго 350 кіламетраў, адпаведна, лётны час расейскіх самалётаў скароціцца ўдвая.

Улічваючы магчымасці мадэрнізаваных цяжкіх знішчальнікаў Су-27СМ3 і наяўнасць васьмі дывізіёнаў зэнітна-ракетных комплексаў С-300ПС ў складзе ўзброеных сіл Беларусі, якая ўваходзіць у аб'яднаную сістэму СПА АДКБ (чатыры былі пастаўленыя ў 2005-2006 годзе, яшчэ чатыры павінны паступіць на ўзбраенне ВС Беларусі да канца гэтага года), такіх сіл будзе дастаткова для вядзення баёў з польскімі ВПС, а таксама для нанясення ўдараў па наземных сілах супраціўніка, у тым ліку і на яго тэрыторыі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках