20 красавiка 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen адклікае 8,5 мільёнаў аўтамабіляў ва ўсёй Еўропе

9
Volkswagen адклікае 8,5 мільёнаў аўтамабіляў ва ўсёй Еўропе

Гэта амаль столькі ж, колькі ён прадае за год ва ўсім свеце.

Канцэрн Volkswagen адклікае блізу 8,5 мільёнаў аўтамабіляў з дызельнымі рухавікамі ва ўсёй Еўропе ў сувязі з "выдыховым скандалам". Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампаніі ў чацвер, 15 кастрычніка, у Вольфсбургу. Гэта найвялікшае адкліканне прадукцыі ў гісторыі Volkswagen, якое колькасцю аўтамабіляў параўнальнае з гадавым продажам кампаніі, адзначае агенцтва dpa. У 2014 годзе канцэрн здалеў рэалізаваць амаль 10 мільёнаў самаходаў ва ўсім свеце, піша Deutsche Welle.

Раней у той жа дзень Федэральнае аўтамабільная ўстанова Нямеччыны распарадзілася пачаць прымусовае адкліканне ўсіх дызельных аўтамабіляў VW з праграмным забеспячэннем, што заніжае паказчыкі выкідаў шкодных рэчываў. Такім чынам, на Нямеччыну прыпадае 2,4 мільёна ад агульнага ліку адкліканняў у Еўропе.

Ператрусы ў офісах VW і Lamborghini ў Італіі

Між тым у Італіі, у рамках расследавання справы аб маніпуляцыях з праграмным забеспячэннем для дызельных рухавікоў, праходзяць ператрусы ў канторах кампаній Volkswagen у Вэроне і яе даччынага прадпрыемства - вытворцы спартовых аўтамабіляў Lamborghini ў Балонні. Італійская паліцыя дапытвае генеральнага дырэктара VW у Італіі Масіма Нордыё і кіраўніка аддзела продажу Audi Луку дэ Мэа, паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Раней італійская філія Volkswagen абвясціла, што ў Італіі нелегальнае праграмнае забеспячэнне з мэтай фальсіфікацыі звестак аб выдыхах было ўсталяванае прыкладна на 650 тысячах аўтамабіляў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках