20 красавiка 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасах пад Менскам - узмоцнены кантроль ДАІ

4
На трасах пад Менскам - узмоцнены кантроль ДАІ
ФОТА: BYMEDIA.NET

З сённяшняга дня і да 4 кастрычніка ДАІ праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р23 (Менск - Мікашэвічы) і Р28 (Менск - Маладзечна - Нарач).

Акцыя праходзіць у межах Менскага, Слуцкага, Салігорскага, Уздзенскага, Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага раёнаў, выкарыстоўваючы пры гэтым галосны, не галосны і змешаны кантроль выканання ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР, піша onliner.by.

Як растлумачылі ў ДАІ, асаблівая ўвага будзе нададзеная спыненню парушэнняў хуткаснага рэжыму, правілаў абгону і манеўравання, выяўленню кіроўцаў, якія знаходзяцца за стырном у стане алкагольнага ап'янення, бяспраўных кіроўцаў. Пад асаблівым кантролем будуць пешаходы, якія не выконваюць ПДР і не выкарыстоўваюць святлоадбівальныя элементы ў цёмны час сутак. Да парушальнікаў будуць ужытыя самыя строгія захады адміністрацыйнага спагнання.

Учора ўвечары на Р23 загінуў веласіпедыст. Паблізу вёскі Краснадворцы Салігорскага раёна мужчына 1959 нараджэння перасякаў праезную частку. Блізу 19:30 на яго ўчыніў наезд кіроўца Mercedes (1992 нараджэння). У выніку ДТЗ веласіпедыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Ён не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Паводле факта ДТЗ распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках