29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На стаянцы ў Менску арыштавалі шэсць машын коштам 800 мільёнаў

10
На стаянцы ў Менску арыштавалі шэсць машын коштам 800 мільёнаў

Аўтамабілі захоўваліся без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё машын.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ г. Менска, транспартныя сродкі на аўтастаянцы, арандуемай юрыдычнай асобай, былі выяўленыя службовымі асобамі інспекцыі МПЗ Цэнтральнага раёна сумесна з супрацоўнікамі Партызанскага РУУС.

На аўтамабілі коштам больш за 800 млн. рублёў накладзены арышт, машыны канфіскаваныя. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд Менска для разгляду. За гэтае правапарушэнне прадугледжаная адказнасць: накладанне на юрыдычную асобу штрафу сумай да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў, даходаў, атрыманых ад рэалізацыі тавараў або без канфіскацыі. Відавочна, што ў гэтай сітуацыі верагодная канфіскацыя транспарту стане куды больш важкім спагнаннем, чым штраф.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках