19 красавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны беларусамі дадатак патрапіў у напаўненне аўтамабіляў Ford

1
Створаны беларусамі дадатак патрапіў у напаўненне аўтамабіляў Ford

Дадатак Meople.Connector, распрацаваны беларусамі, будзе інтэграваны ў сістэму кіравання аўтамабілямі Ford.

Пра гэта гаворыцца на сайце аўтавытворцы, паведамляе Tut.by.

Meople.Connector - мабільны сэрвіс, які дазваляе правяраць абнаўленні сацыяльных сетак з дапамогай галасавых каманд, не адрываючыся ад кіравання аўтамабілем. З яго дапамогай можна адказваць на паведамленні і кіраваць публікацыямі ў Facebook, Twitter, LinkedIn і «Вконтакте». Дадатак даступны для iOS і Android.

Meople.Connector стаў першым дадаткам для працы ў сацсетках у галасавой сістэме SYNC AppLink, якая выкарыстоўваецца ў аўтамабілях Ford.

«Дадаючы навіны і паведамленні, мы даем нашым кліентам упэўненасць у тым, што яны могуць заставацца на сувязі са светам цягам усяго дня, не падпадаючы пад небяспеку», - сказаў аб дадатку Дон Батлер (Don Butler), выканаўчы дырэктар Ford.

Над сэрвісам для аўтавытворцы працавалі заснавальнік праекта Дзмітрый Маркавіч і яшчэ пяць чалавек, якія знаходзіліся ў Гародні, распавёў у каментары Dev.by мэнэджар Meople.Connector Яўген Заяц. На рэалізацыю праекта ў іх пайшоў амаль год. Фінансавыя падрабязнасці ўгоды не выдаюцца.

Meople.Net - каліфарнійскі стартап, заснаваны беларусамі. Акрамя Meople.Connector каманда таксама распрацоўвае сацыяльны агрэгатар Meople.Net і сэрвіс стрымінгу паведамленняў з сацыяльных сетак Meople.Streamer.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках