24 красавiка 2024, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць за рулём

11
У Менску кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць за рулём

Сёння а 07:45 на вуліцы Шаранговіча тралейбус урэзаўся ў прыпаркаваныя ўздоўж дарогі аўтамабілі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай з’явілася тое, што кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць за рулём. Пацярпелых няма. Тралейбус пашкоджаны не моцна, а вось адна з машын, у якую ён наехаў, верагодна, не падлягае рамонту, піша onliner.by.

Падрабязнасці паведаміў камандзір узвода ДПС ДАІ Фрунзенскага раёна Менска Дзмітрый Дробатаў:

- Кіроўца тралейбуса выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з прыпаркаванымі аўтамабілямі. Стаянка знаходзіцца ўздоўж праезнай часткі, насупраць дома па адрасе Шаранговіча, 52. Папярэдняя прычына здарэння - вадзіцель 1965 года нараджэння страціў прытомнасць падчас руху. Ён дастаўлены ў 4-ю гарадскую бальніцу. Паводле гэтага факта праводзіцца праверка. Чаму кіроўцу стала дрэнна, будзем удакладняць.

Паведамляецца, што ў выніку ДТЗ пашкоджаныя чатыры прыпаркаваныя аўтамабілі. Адзін з іх - Mazda - ва ўсёй бачнасці, ужо не падлягае рамонту. Тралейбус уехаў у левую частку машыны і прыціснуў яе да дрэва, што стаяла побач.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках