25 красавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў Менску п'яны кіроўца Audi знёс слуп

1

Слуп упаў на прыпаркаваны Volkswagen Tiguan.

Мінулай ноччу мужчына на Audi вяртаўся дадому. Ён быў моцна п'яны, як сам растлумачыў пасля - выпіваў з сябрамі. Зусім крыху не даехаўшы да хаты, кіроўца ўрэзаўся ў слуп, паведаміла onliner.by старшая інспектарка ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка. Той паваліўся, перагарадзіўшы праезную частку, і пашкодзіў прыпаркаваны на процілеглым краі дарогі Volkswagen Tiguan.

ДТЗ здарылася сёння блізу 2:30 ля дома нумар 73 на вуліцы Слабадской у Менску. Кіроўца Audi ехаў з боку вуліцы Рафіева ў напрамку вуліцы Громава. Хуткасць, ва ўсёй бачнасці, была немалой. Мужчына не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюр, і ад яго аўтамабіль адскочыў у мачту асвятлення. Бетонны слуп ад моцнага ўдару паваліўся, перагарадзіўшы праезную частку.

У выніку парваліся электрычныя драты, а слуп зачапіў прыпаркаваны Volkswagen Tiguan. У аўтамабіля пашкоджаная пярэдняя частка: капот, бампер, крыло, фара.

Audi таксама разбітая даволі моцна. А вось кіроўца не пацярпеў. Выявілася, што мужчына 1970 года нараджэння ў лістападзе 2014 года быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне ў стане ап'янення. Цяпер яму пагражае крымінальная адказнасць і канфіскацыя аўтамабіля.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках