24 красавiка 2024, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны кіроўца зладзіў у Горадні гонкі з ДАІ

3
П'яны кіроўца зладзіў у Горадні гонкі з ДАІ

Opel, набыты «гоншчыкам» тры дні таму, падлягае канфіскацыі.

Учора супрацоўнікі Гарадзенскай ДАІ зладзілі пагоню за аўтамабілем Opel, кіроўца якога не звярнуў увагі на тое, што яго тармозяць жазлом, і, больш за тое, наадварот, павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы. Але пагоня была нядоўгай, а калі мужчыну праверылі на ўтрыманне алкаголю ў крыві, выявілася, што яно ў пяць разоў перавышае гранічна дапушчальнае. Для экстрэмала такі неабдуманы ўчынак скончыцца дрэнна, піша onliner.by.

Як высветлілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама, мужчына пачаў ужыванне моцнага напою яшчэ ў абед, знаходзячыся з сябрамі ў аграгарадку «Азёры». Адолеўшы цэлы літр гарэлкі, ён сеў у свой Opel, які купіў тры дні таму, і накіраваўся ў Горадню. На мосце праз Нёман мужчына ўбачыў, што яго спыняе жазлом супрацоўнік ДАІ, але нават і не падумаў спыніцца.

- Каб пазбегнуць пакарання, я не спыніўся і прадоўжыў рух, - распавёў парушальнік.

На скрыжаванні з вуліцай Савецкіх памежнікаў ён прамчаўся на чырвоны сігнал святлафора. Хутка зразумеў, што сысці ад пераследу не атрымаецца. Заехаўшы ў двор дома па вуліцы Паповіча, паспрабаваў уцячы. Утрыманне алкаголю ў крыві затрыманага больш чым у пяць разоў перавысіла гранічна дапушчальнае. Яго трэцім разам прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, а аўтамабіль падлягае канфіскацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках