16 красавiка 2024, aўторак, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША фермер на палетку знайшоў парэшткі рэдкага маманта

1

На гэты момант выяўленыя 20% костак старажытнага сысуна, у тым ліку чэрап з ікламі.

Фермер Джэймс Брыстл з Мічыгана (ЗША) выявіў костку метровай даўжыні, калі капаў са сваім таварышам траншэю для дрэнажнай трубы на палетку пшаніцы, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на ABC.

Фота: Melanie Maxwell/Mlive.com/Landov

Брыстл затэлефанаваў у музей палеанталогіі пры ўніверсітэце Мічыгана, супрацоўнікі якога высветлілі, што фермер знайшоў на сваім палетку косткі рэдкага гібрыда поўсцевага і калумбійскага гатункаў маманта.

На месца знаходкі выехалі прафесар універсітэта і студэнты, якія заняліся раскопкамі. На гэты момант выяўленыя 20% костак старажытнага сысуна, у тым ліку чэрап з ікламі.

Фота: Melanie Maxwell/Mlive.com/Landov

Мяркуецца, што мамант загінуў у 40-гадовым веку 11-15 тысяч гадоў таму.

"Мы мяркуем, што людзі былі тут і маглі разбіраць і хаваць мяса, каб потым па яго вярнуцца", - падкрэсліў прафесар.

Акрамя студэнтаў і навукоўцаў, у аперацыі вымання з зямлі костак жывёліны ўдзельнічала цяжкая тэхніка.

Фота: Melanie Maxwell/Mlive.com/Landov

"Я перакапаў сотні тысяч фунтаў гразі за апошнія 45 гадоў, але такога я яшчэ не бачыў. Мы ўсе былі ў гразі, і нам было весела", - адзначыў экскаватаршчык.

Адзначаецца, што паводле закону ЗША землеўладальнік мае правы на знаходкі, таму косткі знаходзяцца ў прыналежнай Брыстлу краме пры ферме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках