29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Сяджу ў жонкі на шыі! Раней хоць падпрацоўкі былі, а цяпер - галяк

140
Мянчук: Сяджу ў жонкі на шыі! Раней хоць падпрацоўкі былі, а цяпер - галяк

35-гадовы інжынер-энэргетык Мікалай з Менска працу шукае тры месяцы.

Інжынер-энэргетык, мае добры досвед працы, аб такіх кажуць "талковы". На былой працы ён атрымліваў спачатку 800 даляраў, потым - удвая менш, хоць у рублях заробак не памяншаўся, паведамляе "Еўрарадыё".

"Калі ласка, можна пайсці на тры мільёны інжынерам у якую Нацыянальную бібліятэку ці музей Вялікай Айчыннай вайны... Але чацвёра дзяцей, жонка ў дэкрэце і за гэтыя 3,8 мільёна адказнасці - мора, за такія грошы - не! Шмат куды на суразмоўі хадзіў, але пакуль не ўладкаваўся ", - кажа Мікалай. Хлопец разлічвае знайсці працу з заробкам ад 8, інакш сям'ю не пракарміць.

"Я цяпер на ўтрыманні ў жонкі, яна атрымлівае на дзяцей каля 5 мільёнаў. Раней хоць падпрацоўкі былі на "работа бай" шукаў, ці яшчэ дзе, а цяпер - галяк!"

Яшчэ адзін беспрацоўны - 27-гадовы Іван з Віцебска шукае працу з сакавіка. Раней працаваў на "Белвесце", скарацілі 300 чалавек. Пад скарачэнне трапіў і ён, а новую працу з добрым (хоць бы ад 5 мільёнаў заробкам) Івану знайсці не атрымалася.

Вось звесткі Мінфіна: за другі квартал больш за 30 буйных працадаўцаў "згубілі" 17 тысяч працаўнікоў. МАЗ страціў 2300 чалавек, МТЗ - 1756 чалавек, "Белаз" - 1195 чалавек, "Гомсельмаш" - 1073 чалавека. На "Беларуськаліі" - адразу мінус 1187 чалавек, "Белшына" - 1141.

Белстат прызнае, што беспрацоўе вырасла ў параўнанні з мінулым годам на 50%! Цяпер афіцыйны ўзровень складае каля 1%.

Але кіраўнік урада Андрэй Кабякоў упэўнены, беспрацоўе атрымалася спыніць.

І ў Кобрынскім цэнтры занятасці мне сапраўды тлумачаць, якім чынам. Тры месяцы таму ўзровень беспрацоўя тут быў 2%, сёння - 1,5%.

"За кошт вялікага адсотка працаўладкавання і за кошт выключэння з шэрагаў беспрацоўных пасля адмовы ад двух прапаноў працы - такіх фактаў шмат", - супрацоўніца Кобрынскага цэнтра занятасці, пры гэтым кажа, што каля 200 чалавек рэгіструюць на біржы ў месяц. Яшчэ ў чэрвені рэгістравалі блізу 300 чалавек...

Такая ж карціна ў Менскіх цэнтрах занятасці - людзі ідуць, запісацца можна толькі на 7-8 кастрычніка, прыйсці і адстаяць чаргу.

Каардынатар моладзевай сеткі прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак згаджаецца з Андрэем Кабяковым: калі казаць аб афіцыйнай статыстыцы, у Беларусі ва ўсіх абласцях усё добра.

Андрэй Стрыжак кажа, што ў паказчыкі паводле беспрацоўя варта аднесці тых, хто працуе па два-тры чалавекі на адным працоўным месцы. Але, на думку экспэрта, любы крызіс - гэта рух наперад.

"Крызіс - гэта ачышчэнне эканомікі, і калі людзі, якія працавалі на неэфектыўных прадпрыемствах, будуць звольненыя, яны часткова пазбавяцца ад ілюзіяў, перавучацца і будуць жыць далей. Бо за 20 гадоў людзі вельмі прывыклі не браць на сябе адказнасць, шукаць выхад. Людзям пара перастаць думаць, што прыедзе Лукашэнка і разруліць сітуацыю, дзякуючы нейкім крэдытам", - кажа Стрыжак.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках