Міністр эканомікі: Дзе вы бачыце рост коштаў?
107- 4.10.2015, 11:27
- 47,353
Уладзімір Зіноўскі мяркуе, што беларусы не заўважаюць дэвальвацыю нацыянальнай валюты.
Пра гэта міністр эканомікі паведаміў журналістам 2 кастрычніка, піша «Спутник».
«Наша насельніцтва нічога не купляе за даляры, усе кошты ў беларускіх рублях, і яны не растуць. Дзе вы бачыце рост коштаў?» - адказаў ён пытаннем на пытанне.
Міністр не выключае, што паводле вынікаў 2015 года будзе атрыманае зніжэнне ВУП на 2-3%. Але тлумачыцца гэта не структурай і станам беларускай эканомікі, а «нязначнай дэвальвацыяй расейскага рубля».