16 красавiка 2024, aўторак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклая школьніца з Менска знайшлася

19

Трынаццацігадовая мянчанка Аня Лашкіна 1 кастрычніка а 19:20 выйшла з дому, накіроўвалася на заняткі ў касцёл на вуліцы Лабанка, 112, і не вярнулася.

Два дні яе шукалі супрацоўнікі міліцыі, МНС, дзе працуе бацька Ганны, і шукальнікі аддзела «Анёл». І вось стала вядома, што дзяўчынка знойдзеная, паведамляецца на старонцы пошукава-выратавальнага аддзела «Анёл».

Ганна самастойна паведаміла пра сваё месцазнаходжанне бацькам. На месца неадкладна выехалі бацькі, супрацоўнікі міліцыі і шукальнікі аддзела «Анёл». Паведамляецца, што з дзяўчынкай усё добра. Яна жывая ды здаровая і ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы. Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць прычыны здарэння.

«Дзякуем усім неабыякавым людзям і пошукавай групе за дапамогу ў інфармацыйнай падтрымцы, расклейванні лісткоў і чынны ўдзел у пошуках. Дзякуем таксама ўсім супрацоўнікам МНС (калегам бацькі Ганны), якія не пакінулі свайго таварыша і калегу ў сітуацыі, падтрымлівалі родных і бралі чынны ўдзел у пошуках з першай хвіліны згубы дзіцяці. Дзякуем за выдатную каардынацыю супрацоўнікам МУС, высокі ўзровень і прафесіяналізм іхняй дзейнасці. Бацькі Ганны таксама выказваюць словы падзякі ўсім удзельнікам пошукаў», - адзначаецца на старонцы пошукава-выратавальнага аддзела «Анёл».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках