23 красавiка 2024, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія механікі, што затыкалі выдыховую трубу, скаланулі інтэрнэт

13

За два дні ролік паўторна змясцілі 220 тысяч чалавек, а паглядзелі - 10 мільёнаў.

Гэты пацешны відэаролік з назвай «Беларускія механікі» апублікаваў у сваім Facebook паляк Ян Моксік, паведамляе «Комсомольская правда». На роліку відаць Alfa Romeo 156 з менскімі нумарамі, якая стаіць на дамкраце. Адзін механік сядае на асфальт ла выдыховай трубы і затыкае яе анучай, а другі - газуе. У выніку выдыховыя газы прарываюцца, і чорнае воблака сажы ахутвае механіка з ног да галавы.

Ролік быў апублікаваны ў сераду позна ўвечары, і ўжо менш чым праз два дні яго паўторна змясцілі 220 тысяч чалавек, а колькасць праглядаў сягнула за дзесяць мільёнаў!

- Доля практычнай карысці ў тым, што яны робяць, ёсць - так правяраюць глушыльнік на герметычнасць пасля зварачных работ, - распавёў "Камсамолцы" аўтамеханік Аляксандр Архіпаў. - Але гэта, вядома, жарт - хлопцы ведалі, на што ішлі! Можа быць, адзін з іх саступіў у карты...

Białoruskie Miechaniki; )

Posted by Jan Moksik on 30 września 2015

- А чаму такая чорная сажа, самаход няспраўны?

- Калі заштукоўваюць глушыльнік, не выходзяць газы. Праз гэта ціск у камеры згарання ўзрастае, і адбываецца няпоўнае згаранне паліва. Адсюль і бярэцца сажа.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках