28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз паводку на Блакітным беразе Францыі загінула 16 чалавек

1
Праз паводку на Блакітным беразе Францыі загінула 16 чалавек

(абноўлена - 15:38) Праз цыклон, які абрынуўся на поўдзень Францыі, пад вадой апынуўся шэраг вуліц у Канах і знакамітая Ангельская набярэжная ў Ніцы.

Магутны цыклон абрынуўся на папулярны курортны рэгіён уночы 4 кастрычніка. Паводле звестак агенцтва AFP, затоплены шэраг вуліц у Канах, паведамляе Deutshe Welle. Знакамітая Ангельская набярэжная ў Ніцы, уздоўж якой размяшчаецца мноства фешэнебельных гатэляў, рэстарацый і казіно, таксама апынулася пад пластом вады.

Ахвярамі паводкі ў населеных пунктах на Блакітным беразе Францыі сталі мінімум 16 чалавек. Целы ўсіх трынаццаці загінулых знойдзеныя ў дэпартаменце Прыморскія Альпы. Паводле інфармацыі мясцовых улад, пяцёра з іх патанулі ўночы ў нядзелю ў камуне Мандэльё-ла-Напуль, відавочна, спрабуючы выратаваць ад шалу стыхіі свае аўтамабілі. Трое, з паведамленняў службы пажарнай аховы, загінулі ў выніку падтаплення дома састарэлых у камуне Біёт, блізу Анціб.

Ёсць таксама ахвяры ў Канах і Гольф-Жуане. Парушаны чыгуначныя злучэнні ў Тулоне, Ніцы і Канах, праз высокі ўзровень вады перацятыя некалькі аўтамагістраляў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках