19 красавiка 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтарам тысячнага гола менскага «Дынама» ў КХЛ стаў Мэт Элісан

Аўтарам тысячнага гола менскага «Дынама» ў КХЛ стаў Мэт Элісан
Мэт Элісан

Канадскі нападнік таксама аформіў першы хет-трык для гульцоў «Дынама».

Закінуўшы шайбу менскага «Дынама» ў гасцявым двубоі ў чацвер з «Юграй» (1:2, ОТ), канадскі нападнік Мэт Элісан увайшоў у гісторыю беларускага клуба аўтарам 1000-га гола «зуброў» у рэгулярных чэмпіянатах КХЛ. Прычым у Ханты-Мансійску здарыўся двайны юбілей, бо галявая вышыня была скароная ў 400-м матчы «Дынама» ў «гладкіх» першынствах, піша «Прессбол».

Цікава, што Элісан таксама распачаў лік у другой тысячы ўзяцця брамы, закінуўшы першую з сваіх трох шайбаў «Авангарду». Акрамя таго, Мэт аформіў першы хет-трык для гульцоў «Дынама» на «Мінск-Арэне». Да яго па тры галы за вечар забівалі Дзмітрый Мялешка (21.11.2010 «зубры» падолелі «Магнітку» - 4:3, бул.), Збынек Іргл (22.11.2011, «Барыс» - 6:2) і двойчы Джонатан Чычу ( 04.09.2014, «Ёкерыт» - 5:4 (ОТ); 24.10.2014, «Югра» - 6:2), але кожны раз гэта адбывалася на выездзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках