28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Малдове: насельніцтва заклікалі да грамадзянскага непадпарадкавання

7
Пратэсты ў Малдове: насельніцтва заклікалі да грамадзянскага непадпарадкавання

Прарасейскія партыі заклікалі людзей да грамадзянскай непадпарадкавання.

У цэнтры Кішынёва на мітынг зноў сабраліся тысячы пратэстоўцаў, якія выступаюць за адхіленне дзейных кіраўнікоў ўлады, паведамляе Point.md.

«З заўтрашняга дня мы абвясцім акт грамадзянскага непадпарадкавання насельніцтва, мы перастанем аплачваць рахункі. Мы пачнем ствараць страйкавыя камітэты ў кожнай школе, кожным тралейбусным парку і г.д. Мы заблакуем дзейнасць гэтай улады, заблакуем дзейнасць хунты з тым, каб яна патанула ва ўласных памыях», - сказаў адзін з лідараў платформы, журналіст Васіль Нэстасе.

Таксама на мітынгу была прынятая пастанова аб стварэнні так званай «народнай гвардыі», а па заканчэнні мерапрыемства пратэстоўцы пройдуць маршам да дома віцэ-старшыні дэмпартый Улада Плахатнюка.

На цэнтральнай плашчы Кішынёва прынялі рэзалюцыю «Вялікага нацыянальнага сходу». У ёй усяго адно патрабаванне - каб Канстытуцыйны суд прызнаў дзейную ўладу нелегітымнай і «вызваліў краіну з палону», інфармуе Newsmaker.

Паліцыя сёння распачала беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. Супрацоўнікі паліцыі ў поўнай амуніцыі абаранялі некалькімі шчыльнымі радамі будынак урада ад мітынгоўцаў. За дзеяннямі сілавікоў асабіста назіраў кіраўнік МУС.

Мітынгоўцы - блізу 200 чалавек, - спрабавалі прарваць другі кардон паліцэйскіх, аднак былі спыненыя камбатантамі - тыя сталі ў ланцуг паміж пратэстоўцамі і паліцыяй. Пратэстоўцаў спрабавалі супакоіць лідары платформы DA - Андрэй Нэстасе ды Інга Грыгорыў.

«Мы прыйшлі сюды не для таго, каб ламаць дзверы парламента», - заявіў Нэстасе, аднак натоўп не слухаў яго.

Праз некаторы час сітуацыя стабілізавалася, і пратэстоўцы накіраваліся назад на плошчу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках