29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Турцыі: Краіны, якія супрацоўнічаюць з Асадам, адкажуць перад гісторыяй

5
Прэзідэнт Турцыі: Краіны, якія супрацоўнічаюць з Асадам, адкажуць перад гісторыяй
Таіп Эрдаган

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган мяркуе, што дзеянні РФ у Сірыі прывядуць да ізаляцыі Расеі.

Як паведамляе «Гордан», пра гэта ён заявіў падчас размовы з журналістамі ў аэрапорце Анкары, паведамляе турэцкае агенцтва Anadolu Agency.

«На жаль, Расея цяпер робіць сур'ёзную памылку, і ў мяне складваецца ўражанне, што гэты крок прывядзе Расею да ізаляцыі ў рэгіёне», - сказаў Эрдаган.

Дзяржавы, якія супрацоўнічаюць з Асадам, панясуць адказнасць перад гісторыяй, перакананы прэзідэнт Турцыі. «Чаго спрабуе дамагчыся Расея? Асад вядзе дзяржаўны тэрарызм, а Расея і Іран, на жаль, падтрымліваюць гэтага чалавека. Краіны, якія супрацоўнічаюць з рэжымам Асада, будуць адказваць перад гісторыяй», - мяркуе Эрдаган.

Турэцкі прэзідэнт таксама падтрымаў ідэю аб стварэнні беспалётнай зоны на поўначы Сірыі. «Стварэнне беспалётнай зоны - абавязковае. У адваротным выпадку гэта будзе тэрыторыя, адкрытая для смерці», - дадаў Эрдаган.

30 верасня Крэмль атрымаў дазвол ад Савета Федэрацыі весці вайсковыя дзеянні на тэрыторыі іншых дзяржаў. У гэты ж дзень расейская авіяцыя нанесла першы авіяўдар у Сірыі.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Расея сваімі авіяўдарамі дапамагае Башару Асаду захаваць уладу і робіць сітуацыю ў краіне толькі горшай. З яго слоў, відавочна, што Расея не бачыць ніякіх адрозненняў паміж тэрарыстамі з «Ісламскай дзяржавы» (ІД) і легітымнай сірыйскай апазіцыяй.

Між тым, як заявілі ў суботу сірыйскія праваабаронцы, у выніку расейскіх авіяўдараў за чатыры дні загінулі 39 мірных жыхароў. Сярод іх, паводле звестак праваабаронцаў, былі восем дзяцей і восем жанчын.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках