29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечар памяці Алеся Чаркашына «Не здавайся!» пройдзе ў Менску

4

Падчас вечара адбудзецца прэзентацыя дыска «Не здавайся!» з песнямі Алеся Чаркашына, які загінуў, абараняючы Украіну.

У сядзібе БНФ 6 кастрычніка а 18:00 адбудзецца вечар памяці Алеся Чаркашына, піша «Наша ніва».

Запрашаюцца ўсе сябры, знаёмыя Алеся, усе, каго смерць гэтага мужнага маладога беларуса не пакінула раўнадушным, у каго ў сэрцы гучыць «Не здавайся! Бог з табою. Ты не адзін!»

33-гадовы беларус, былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Алесь Чаркашын ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сектара». 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай у Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы, прабыўшы некалькі тыдняў у коме.

Падчас вечара «Малады фронт» прэзентуе дыск «Не здавайся!» З песнямі Чаркашына, дыск складаецца з студыйных прафесійных запісаў, якія Алесь паспеў зрабіць ва Украіне, ахвяраванні пойдуць на помнік Чаркашыну. Таксама можна будзе пакінуць ахвяраванні для беларусаў, якія ваююць ва Украіне за Беларусь, за Украіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках