29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Кыргызстане: Лідуе прэзідэнцкая партыя

2
Выбары ў Кыргызстане: Лідуе прэзідэнцкая партыя
ФОТА: DPA

Акрамя яе ў парламент праходзяць яшчэ пяць палітычных сілаў.

Паводле вынікаў апрацоўкі 99,25 адсотка бюлетэняў на парламенцкіх выбарах у Кыргызстане лідуе прэзідэнцкая Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПК). Пра гэта ў нядзелю, 4 кастрычніка, паведамляе ЦВК рэспублікі, піша Deutsche Welle.

СДПК набірае крыху больш за 27 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. Акрамя яе ў парламент таксама праходзяць пяць партый, у тым ліку і апазіцыйная «Рэспубліка - Ата-Журт» («Айчына»), якая набірае 20,53 адсотка галасоў, паведамляе «Інтэрфакс».

Чатыры іншыя партыі, што ўваходзяць у парламент - «Кыргызстан» (12,65%), «Анугуу-Прагрэс» (9,14%), «Бір Бол» («Будзь адзіны») і Ата-Мекен («Айчына») , якія набіраюць 8,37 і 7,91 адсотка галасоў адпаведна.

На 120 месцаў у парламенце прэтэндавалі 14 палітычных партый. Каб атрымаць доступ да размеркавання мандатаў, неабходна было набраць не менш як 7 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў.

У ЦВК паведамілі, што прыход выбарцаў перавысіў 42 адсоткі, а галасаванне прайшло спакойна. Як заявіў прэм'ер-міністр Тэмір Сарыеў, у гісторыі Кіргізіі гэта былі беспрэцэдэнтныя выбары, якія прайшлі на аснове біяметрычных звестак. Як адзначае dpa, пра значныя перамены ў выбарчым працэсе заявілі таксама і ў АБСЕ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках