28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіёнства БАТЭ адкладаецца

1
Чэмпіёнства БАТЭ адкладаецца

БАТЭ на сваім полі згуляў унічыю з мікашэвіцкім «Гранітам» у матчы 22-га тура Беларусбанк - чэмпіянату Беларусі.

Такім чынам, каманда Аляксандра Ярмаковіча згубіла магчымасць датэрмінова заваяваць 12 чэмпіёнскі тытул. Барысаўчане прапусцілі хуткі гол ад Цімашэнкі, а адгуляліся толькі на 81-й хвіліне, дзякуючы прыгожаму далёкаму ўдару Мілуновіча, піша «Прессбол».

БАТЭ - «Граніт» - 1:1

Суддзі: М.Лаўскі (Гомель), Д.Загарэльскі, М.Камароўскі (абодва - Орша).

Інспектар: С. Вітушка (Менск).

БАТЭ: Чэрнік - Палякоў, Дуброў, Мілуновіч, Младзеновіч - Ніколіч (М.Валадзько, 71), Яблонскі (Алексіевіч, 64), Глеб (Карніцкі, 46) - Гардзяйчук, Сігневіч, Стасевіч.

Запасныя: Сарока, А.Валадзько, Еўтыч, Рыас.

«Граніт»: Гаўрылаў - Цімашэнка, Неўмывака, Луцэвіч, Клімовіч - Ігнаценка (Баскакаў, 88), Трухаў (к), Кірыльчык, Габоўда - Асіпенка (Каршакевіч, 90), П.Еўсеенка.

Запасныя: Хомляк, Кунцэвіч, Ясінскі.

Галы: 0:1 - Цімашэнка (5). 1:1 - Мілуновіч (81, пас - Младзеновіч).

Папярэджанне: П.Еўсеенка (42), Дубраў (55), Яблонскі (60).

Цяпер барысаўчане могуць аформіць чэмпіёнства ў наступным туры, 16 кастрычніка, у гасцявой гульні з «Віцебскам». Зрэшты, усе пытанні могуць вырашыцца ўжо заўтра - калі менскае «Дынама» дома саступіць берасцейскім аднаклубнікам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках