18 красавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальнікам Берасцейскай крэпасці прапануюць сфатаграфавацца ў форме НКУС

20
Наведвальнікам Берасцейскай крэпасці прапануюць сфатаграфавацца ў форме НКУС

Адразу пасля ўваходу праз «зорку» стаіць намёт ІП, дзе прапануюць сфатаграфавацца ў форме НКУС.

Наведвальнікам мемарыяльнага комплексу ў Берасцейскай крэпасці прапануюць сфатаграфавацца ў форме НКУС. Адразу пасля ўваходу праз «зорку» стаіць намёт індывідуальнага прадпрымальніка, дзе відавочна са згоды музейнай адміністрацыі культывуецца такая ініцыятыва, паведамляе «Радыё Рацыя».

Захопнікі Беларусі ў форме НКУС фізічна вынішчылі 90% беларускага інтэлігенцыі, нішчылі цэрквы і хрысціянскую веру, сапраўдных гаспадароў. Яны знішчалі ўсё, каб не засталося ў людзей памяці, каб тыя забыліся свае карані. І цяпер на гэтай залітай беларускай крывёю, слязьмі і пакутамі зямлі людзям на тэрыторыі незалежнай Беларусі прапануюць фота ў форме НКУС.

Нагадаем, 9 траўня падчас параду ў Менску міністр МУС Беларусі Ігар Шуневіч быў у форме камісара рабоча-сялянскай міліцыі - народнага камісарыята ўнутраных спраў. Форма такога ўзору - цёмна-сіняя гімнасцёрка з цвёрдым каўнерыкам, партупея, галіфэ з бірузовымі лампасамі, запраўленымі ў боты, і сіняя фуражка з бірузовым аколышам - была ўведзена ў 1943 годзе для супрацоўнікаў НКУС СССР.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках