26 красавiка 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы Якуба Коласа ў Менску на хаду загарэўся Volkswagen

10

Інцыдэнт адбыўся ўчора ўдзень блізу дома нумар 8 па вуліцы Якуба Коласа ў Менску.

Наўпрост на праезнай частцы падчас руху загарэўся легкавы аўтамабіль Volkswagen Golf 1984 году выпуску. Як паведамілі ў МНС, узгаранне адбылося ў маторным адсеку. Як мяркуецца, прычынай стала разбурэнне паліваправода.

Агонь хутка ахапіў усё аўто. У выніку яно практычна знішчанае.

Відэа onliner.by даслаў відавочца здарэння.

Таксама прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі распавёў, што ў суботу, 3 кастрычніка, у Менску падпалілі аўтамабіль. Гэта здарылася блізу 21:40 на вуліцы Брылеўскай насупраць дома нумар 5. Ратавальнікі, якія аператыўна прыбылі на месца выкліку і высветлілі, што загарэўся легкавы аўтамабіль Chrysler Pacifica 2005 года выпуску.

Пажар быў ліквідаваны да прыбыцця МНС. У выніку пашкоджаны задні бампер, лакафарбавае пакрыццё задняга правага крыла, блокфара.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках