Януковіч і 16 ягоных чыноўнікаў застануцца пад санкцыямі ЕЗ да вясны
- 6.10.2015, 16:38
- 8,436
Санкцыі захаваныя да 6 сакавіка 2016 года.
Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Украіны, піша "Украінская праўда".
Такі вынік міністэрства апублікуе пасля пастановы Рады Еўразвязу ад 5 кастрычніка аб працягу абмежавальных захадаў (санкцый) да народнага дэпутата Украіны Сяргея Клюева да 6 сакавіка 2016 года. Гэта пастанова (№2015/1777) апублікаваная ў Афіцыйным весніку ЕЗ і ўваходзіць у дзеянне 6 кастрычніка.
"Такім чынам, на гэты час у дачыненні да ўсіх 17 былых высокапастаўленых чыноўнікаў і звязаных з імі асоб, якія знаходзяцца ў санкцыйным спісе ЕЗ, ужыванне санкцый падоўжанае да 6 сакавіка 2016", - канстатуе ГПУ.
4 чэрвеня гэтага года Генпракуратура Украіны паведаміла Сяргею Клюеву пра падазрэнні ў раскраданні дзяржаўнай маёмасці, што з'яўляецца падставай для ўжывання санкцый ЕЗ.