23 красавiка 2024, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі ВПС Турцыі «ўвайшлі ва ўзаемадзеянне» з невядомым МіГ-29

15
Знішчальнікі ВПС Турцыі «ўвайшлі ва ўзаемадзеянне» з невядомым МіГ-29

Невядомы знішчальнік МіГ-29 і сірыйскія ракетныя комплексы «ўвайшлі ва ўзаемадзеянне» з васьмю турэцкімі знішчальнікамі F-16.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік турэцкіх вайскоўцаў. Пры гэтым ён адзначыў, што якой краіне належаў МіГ-29, высветліць не ўдалося, паведамляе УНІАН са спасылкай на Reuters.

Як паведамляецца, крыніца не стала ўдакладняць, што менавіта маецца на ўвазе пад «ўвайшлі ва ўзаемадзеянне». У паведамленні ўдакладняецца, што інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 5 кастрычніка.

Напярэдадні праз першае ўварванне расейскай авіяцыі ў паветраную прастору Турцыі, NATO склікала экстраннае пасяджэнне. Тады генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што не верыць у выпадковасць гэтых дзеянняў. Пасля першага інцыдэнту рушыла ўслед яшчэ адно парушэнне паветранай прасторы краіны. МЗС Турцыі выклікала для тлумачэнняў пасла РФ. У РФ заявілі, што правяраюць другі выпадак парушэння сваімі самалётамі паветраных межаў. У аўторак генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што другое запар парушэнне Расеяй паветранай прасторы Турцыі «не выглядае» выпадковым.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках