19 красавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парушальнік Выбарчага кодэкса ўзначаліў камісію ў Салігорску

11

Дырэктар 1-га рудніка «Беларуськалія» Аляксандр Гарбачоў, які прымушаў падначаленых да галасавання, узначаліў участковую камісію №24 у горадзе Салігорску.

Пра гэта ў Facebbok напісаў грамадскі актывіст з Салігорску Віктар Малочка, які зарэгістраваўся незалежным назіральнікам на гэтым участку.

«Хто памятае ў інтэрнэце відэа, дзе на 1-й рудуправе «Белкалію» начальнік рудуправы Гарбачоў на сходзе загадваў, каб усе ішлі на «выбары» і лепш, каб датэрмінова? Хто не глядзеў - паглядзіце. Дык вось, мне пашанцавала - заўтра іду рэгістравацца назіральнікам на ўчастак №24 у Салігорску, дзе ў склад камісіі ўваходзіць той самы Гарбачоў і б'юся аб заклад, што старшынём будзе ён!!!», - напісаў Віктар Малочка 4 кастрычніка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сеткі.

На наступны дзень нядобрыя прадчуванні спраўдзіліся.

«Зарэгістраваўся назіральнікам на ўчастку № 24 у Салігорску. І вы скажаце, што з гэтага?.. Нічога. Учора ў рэпартажы я біўся аб заклад, што старшынём выбарчага ўчастка будзе начальнік 1-й рудуправы «Белкалію» Гарбачоў Аляксандр Стэфанавіч, той які на відэа прымушаў падначаленых ісці на «выбары» і лепш на датэрміновыя. Так Гарбачоў - старшыня», - напісаў актывіст 5 кастрычніка.

Нагадаем, што 9 верасня на першым рудніку ААТ «Беларуськалій» адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з інжынерна-тэхнічным персаналам - кіраўнікамі і начальнікамі ўсіх узроўняў гэтай рудуправы.

Пасля непрыхаванай агітацыі за дзейную ўладу дырэктар першай рудуправы Аляксандр Гарбачоў, груба парушаючы 5-ы артыкул Выбарчага кодэкса Беларусі, абвясціў усім прысутным аб уласным кантролі за прыходам усіх падначаленых яму работнікаў на «выбары».

«Што я ад вас патрабую, як кіраўнік, і паспрабую максімальна гэта пракантраляваць, гэта прыход у дзень «выбараў» на выбарчыя ўчасткі. Усе кіраўнікі будуць абавязаныя ў дзень «выбараў» далажыць сваім кіраўнікам аб сваіх людзях, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, і якія не прыйшлі. Для гэтага зусім няшмат трэба з улікам наяўнасці мабільнай сувязі. А яшчэ лепш - не даводзьце справу да апошняга дня, калі хтосьці не ўпэўнены, што гэта ў яго атрымаецца ў дзень «выбараў», - заявіў Аляксандр Гарбачоў.

Згодна з артыкулам 5 Выбарчага кодэкса Беларусі, «выбаршчык, удзельнiк рэферэндуму асабiста вызначае, цi ўдзельнiчаць яму ў выбарах, рэферэндуме, за каго галасаваць на выбарах, за што галасаваць на рэферэндуме».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках