18 красавiка 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen рыхтуе жорсткія захады ашчады

3
Volkswagen рыхтуе жорсткія захады ашчады

Пераадоленне крызісу для канцэрна не будзе бязбольным.

З прычыны так званага дызельнага скандалу аўтаканцэрн Volkswagen узмоцніць захады ашчады. Пра гэта заявіў новы кіраўнік VW Маціяс Мюлер (Matthias Müller) на сваім першым выступе на завадскім сходзе ў Вольфсбургу ў аўторак, 6 кастрычніка. Са слоў Мюлера, кампанія павінна хутка рэагаваць, бо камерцыйныя і фінансавыя наступствы крызісу пакуль нельга прадказаць, піша Deutsche Welle.

"Усе запланаваныя інвестыцыі цяпер зноў зазнаюць праверку. Тое, што не з'яўляецца вельмі патрэбным, будзе выкраслена або перанесена", - заявіў экс-кіраўнік канцэрна Porsche. Паводле ягоных слоў, у сувязі з гэтым будзе дадаткова дапрацаваная праграма захадаў эканоміі, якую ініцыяваў папярэдні кіраўнік Volkswagen Марцін Вінтэркорн (Martin Winterkorn). Разам з тым Мюлер прызнаў, што пераадоленне крызісу для канцэрна "не будзе бязбольным".

Скандал вакол Volkswagen усчаўся пасля таго, як амерыканскае Агенцтва абароны навакольнага асяроддзя (EPA) абвясціла, што канцэрн усталёўваў на сваіх дызельных аўтамабілях праграмнае забеспячэнне, якое заніжала паказчыкі выкіду шкодных рэчываў падчас праверак. На фоне скандалу кіраўнік VW Марцін Вінтэркорн падаў у адстаўку. Расследаванні ў дачыненні да дзеянняў аўтагіганта ўжо распачатыя ў Нямеччыне, Францыі і ЗША, а Швайцарыя забараніла продаж некаторых мадэляў Volkswagen.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках