26 красавiка 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» выклікалі ў суд SMS

5

Максіму Вінярскаму прыйшло паведамленне з прапановай прыйсці ў суд Цэнтральнага раёна Мtнска.

Аб гэтым каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» паведаміў сайту charter97.org сёння ўвечары.

Максім Вінярскі, згодна з атрыманай SMS, павінен з'явіцца ў суд 9 кастрычніка да 14:30 «для ўдзелу ў разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні 6-3160 паводле пратаколу 8108, складзеным 4 кастрычніка ў частцы 3 артыкула 23.34 КаАП».

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» заявіў, што не выключае свайго арышту перад акцыямі апазіцыі, правядзенне якіх запланавана 10 і 11 кастрычніка.

Нагадаем, раней аналагічным чынам у суд быў запрошаны лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках