20 красавiка 2024, Субота, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы прэзідэнт Генасамблеі ААН арыштаваны за хабар

2
Былы прэзідэнт Генасамблеі ААН арыштаваны за хабар

Агулам амерыканскія ўлады арыштавалі шэсць чалавек, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў маштабнай карупцыйнай схеме.

Былы прэзідэнт Генеральнай Асамблеі Джон Эш быў арыштаваны ў аўторак паводле абвінавачвання ў атрыманні больш за мільён даляраў у якасці хабару ад кітайскага магната ды іншых бізнэсоўцаў у абмен на дапамогу ў атрыманні выгадных інвестыцый і дзяржаўнага кантракта, інфармуе расейская служба BBC.

У абмен на хабары Эш выкарыстоваў свае пасады ў ААН, каб прыняць дакумент у падтрымку праекта ў Макао, які распрацоўваў кітайскі мільярдэр Нг Лап Сэн, мяркуюць следчыя.

Агулам амерыканскія ўлады арыштавалі шэсць чалавек, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў маштабнай карупцыйнай схеме, якая дзейнічала тры гады.

Са слоў пракурораў, за атрыманыя грошы Эш аплачваў паездку ў Новы Арлеан для сваёй сям'і, а таксама пабудаваў баскетбольнае поле ў сваім доме ў Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках