25 красавiка 2024, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорнае мора ўвайшоў амерыканскі ракетны эсмінец

7
У Чорнае мора ўвайшоў амерыканскі ракетны эсмінец

Узброены «Тамагаўкамі» ракетны эсмінец ВМС ЗША Porter увайшоў у Чорнае мора.

Аб праходжанні карабля праз затоку Басфор сёння паведамляюць турэцкія навінавыя парталы, піша ТАСС.

Як падкрэслівае амерыканскае камандаванне, эсмінец быў накіраваны ў Чорнае мора для прыяння міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Эсмінец ВМС ЗША «Портэр» (USS Porter DDG 78) абсталяваны сістэмай СРА «Іджыс» і крылатымі ракетамі «Тамагаўк». Гэта адзін з чатырох амерыканскіх караблёў, якія павінны стаць падмуркам для разгортвання элементаў сістэмы СРА ў Еўропе.

Раней паведамлялася, што ракетны эсмінец ВМС ЗША USS Porter (DDG 78) і румынскі карвет «Мачэларыў» правялі супольныя вучэнні ў Чорным моры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках