19 красавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славаччыне створаць камандны пункт NATO

У Славаччыне створаць камандны пункт NATO

Да 2016 года Братыслава сфармуе камандны пункт NATO для ўмацавання абароны Альянсу ў краінах Усходняй Еўропы.

Міністарка абароны Славаччыны Марціна Балекава ў аўторак, 6 кастрычніка, паведаміла нямецкаму агенцтву dpa аб падрыхтоўцы да стварэння каардынацыйнай групы NATO, закліканай пры патрэбе спрыяць у рэгіёне разгортванню сіл Альянсу і каардынацыі вучэнняў. Яна падкрэсліла, што гаворкі пра стварэнне вайсковай базы не ідзе. У гэты момант у Славаччыне фармуюць групу з сарака аднаго чалавека. Працэс яе стварэння закончыцца да канца 2016 года, піша Deutsche Welle.

Таксама кіраўніцтва NATO плануе стварыць рэгіянальныя камандныя пункты ў Вугоршчыне. Яшчэ на пачатку 2015 была прынятая пастанова аб стварэнні апорных пунктаў у Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. Яны павінны пачаць працу да ліпеня 2016 года. З'яўленне такіх рэгіянальных бюро ва Усходняй Еўропе стала рэакцыяй NATO на змену сітуацыю ў сфэры бяспекі ў Еўропе пасля расейскай агрэсіі ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках