28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ездзіў па МКАД-2 непрышпілены?

86
Лукашэнка ездзіў па МКАД-2 непрышпілены?

Дыктатар наважыў праехацца па новай дарозе сам.

На сайце БелТА з'явіліся здымкі, як Аляксандр Лукашэнка адкрываў МКАД-2. На здымках відаць, што ён едзе за стырном непрышпілены.

Правіламі дарожнага руху дазваляецца не прышпільвацца інструктарам аўташкол, пасажырам аўтамабіляў спецпрызначэння, таксістам у населеным пункце і паводле медыцынскіх супрацьпаказанняў (генералізаваная форма каросты, булёзны, мокры дэрматоз і цяжарнасць), інфармуе «Еўрарадыё».

За язду непрышпіленым правіламі прадугледжаны штраф да 1 базавай адзінкі (180 тысяч рублёў).

У Расеі быў скандал, калі Уладзімір Пуцін і Дзмітрый Мядзведзеў ездзілі за стырном непрышпіленыя. Тады яны апраўдваліся, што прышпіліліся адразу пасля таго, як былі зробленыя здымкі.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках