20 красавiка 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак найбуйнейшага дзяржбанка Расеі скараціўся ўдвая

3
Прыбытак найбуйнейшага дзяржбанка Расеі скараціўся ўдвая

Чысты прыбытак найбуйнейшага дзяржбанка РФ Ашчадбанка скараціўся на 49,6 адсотка.

Чысты прыбытак найбуйнейшага дзяржбанка РФ Ашчадбанка, разлічаны паводле расейскіх стандартаў, у студзені-верасні 2015 скараціўся на 49,6 адсотка да 144,4 мільярда рублёў праз рост выдаткаў на рэзервы, паведаміў банк у сераду.

Годам раней прыбытак банка склаў 286,7 мільярда рублёў, піша «Рейтер».

«Вынік верасня - чысты прыбытак 32,4 мільярда рублёў, лепшы вынік з верасня мінулага года - адпавядае нашым чаканням», - прыводзяцца ў паведамленні словы фінансавага дырэктара банка Аляксандра Марозава.

Чысты адсоткавы даход за дзевяць месяцаў знізіўся на 16,3 адсотка ў гадавым вымярэнні, камісійны - вырас на 6,0 адсоткаў, піша УНІАН.

Выдаткі на рэзервы пад абясцэненне крэдытаў выраслі на 39 адсоткаў да 303,7 мільярда рублёў. У верасні выдаткі на рэзервы склалі 25,9 мільярда рублёў, што ніжэй сярэднямесячных расходаў за папярэднія восем месяцаў (34,7 мільярда рублёў).

Чысты прыбытак ад валютнай пераацэнкі і гандлёвых аперацый на фінансавых рынках у студзені-верасні склаў 41,2 мільярда рублёў супраць 32,6 мільярда рублёў за той жа перыяд мінулага года.

Крэдытны партфель банка кампаніям у верасні паказаў нулявы рост, крэдыты фізічным асобам дадалі 0,2 адсотка.

Доля пратэрмінаванай запазычанасці ў крэдытным партфелі кліентаў за верасень знізілася на 0,1 адсоткавага пункта да 2,9 адсотка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках