29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя выказала Расеі новы пратэст праз парушэнне паветранай прасторы

9
Турцыя выказала Расеі новы пратэст праз парушэнне паветранай прасторы

Турэцкае МЗС выказала расейскаму амбасадару ў Анкары пратэст у сувязі з парушэннем прасторы краіны самалётамі ВПС Расеі.

З пачатку тыдня Турцыя абвінаваціла Расею ў двух такіх інцыдэнтах, піша РБК.

Расейскаму паслу ў Анкары выказалі другі пратэст за тыдзень у сувязі з парушэннем Масквой паветранай прасторы Турцыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву МЗС Турцыі.

Дыпламата выклікалі ў замежнапалітычнае міністэрства ў аўторак, 6 кастрычніка. У МЗС падкрэслілі, што турэцкая старана гатовая абмяркоўваць з Расеяй распрацоўку захадаў, якія дазволяць пазбегнуць такіх інцыдэнтаў у будучыні.

У расейскім пасольстве пацвердзілі факт выкліку дыпламата ў МЗС. «Пацвярджаем, што расейскі амбасадар напярэдадні быў зноў выкліканы ў МЗС Турцыі ў сувязі з авіяінцыдэнтамі», - распавёў «Інтэрфаксу» прэс-аташэ амбасады Расеі ў Турцыі Ігар Міцякоў. Ён удакладніў, што «асноўным зместам сустрэчы было абмеркаванне пытання каардынацыі дзеянняў расейскіх і турэцкіх вайскоўцаў, каб пазбегнуць такіх інцыдэнтаў у будучыні». У размове з РІА «Новости» Міцякоў распавёў, што на сустрэчы турэцкая старана прапанавала правесці сустрэчу для прадухілення паўторных парушэнняў.

Напярэдадні прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў распавёў, што 6 кастрычніка ў Стамбуле прайшла сустрэча расейскага вайсковага аташэ пры пасольстве ў Стамбуле з прадстаўнікамі Мінабароны Турцыі. На ёй турэцкая старана прапанавала стварыць супольную групу для ўзгаднення дзеяння і прадухілення інцыдэнтаў, якія звязаныя з расейскай аперацыяй у Сірыі.

За апошні тыдзень Турцыя двойчы абвінаваціла расейскую авіяцыю ў парушэнні паветранай прасторы. У Анкары ўдакладнілі, што гэтыя выпадкі адбыліся 3 і 4 кастрычніка. 5 кастрычніка расейскі пасол атрымаў ноту пратэсту. Пазней прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу заявіў, што парушэнне паветранай прасторы расейскімі самалётамі было «памылкай». Расейскае Мінабароны патлумачыла, што гэта адбылося праз дрэнныя ўмовы надвор'я.

5 кастрычніка рада NАТO назвала дзеянні Расеі «безадказнымі» і паказала на «крайнюю небяспеку гэтых дзеянняў». Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Масква многае страціць, калі яе сяброўства з Анкарой спыніцца.

Акрамя інцыдэнтаў з перасячэннем турэцкай мяжы расейскімі самалётамі за апошнія два дні Анкара таксама двойчы паведамляла пра перашкоды з боку неапазнаных МіГ-29. У панядзелак Генштаб Турцыі паведамляў, што неапазнаны знішчальнік МіГ-29 4 кастрычніка цягам некалькіх хвілін пераследаваў два турэцкія знішчальнікі F-16 ля сірыйска-турэцкай мяжы. 6 кастрычніка турэцкія вайскоўцы паведамілі, што ў нядзелю, 5 кастрычніка, яшчэ адзін МіГ-29 трымаў восем турэцкіх знішчальнікаў на прыцэле свайго радара цягам 4 хвілін 30 секунд. Мінабароны Расеі зняпраўдзіла дачыненне да гэтых інцыдэнтаў, паказаўшы, што «самалётаў гэтага тыпу на авіябазе Хмеймім няма».

Сталы прадстаўнік Расеі пры NАТO Аляксандр Грушко выказаў меркаванне, што інцыдэнт з парушэннем расейскімі самалётамі паветранай прасторы ў Турцыі быў выкарыстаны, каб уключыць NАТO ў медыякампанію, у рамках якой мэты аперацыі Расеі ў Сірыі скажаюцца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках