20 красавiка 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Баранавічаў дамагліся стварэння беларускамоўнага класа

5
Жыхары Баранавічаў дамагліся стварэння беларускамоўнага класа

Бацькі дзвюх дзяўчатак паўтара года беспаспяхова звярталіся ў розныя інстанцыі, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове.

Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове, піша intex-press.by.

Клас пачне сваю працу ў Баранавіцкай гімназіі №4 з другой чвэрці, паведаміў Вадзім Шчарбакоў, дырэктар гэтай навучальнай установы.

- Вучні іншых гімназій горада, якія хочуць вучыцца па-беларуску ў 6-м класе, могуць ужо цяпер звяртацца да нас, - растлумачыў Вадзім Шчарбакоў. - Дзецям са школ давядзецца пачакаць да наступнага года і здаць іспыты ў расейскай, беларускай мовах і матэматыцы. Як, зрэшты, і кожнаму, хто хоча вучыцца ў гімназіі.

Са слоў кіраўніка гімназіі №4, пастанова аб заснаванні беларускамоўнага класа была прынята дзякуючы старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыю Грамакоўскаму. Ён асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

Нагадаем, што ў 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучыліся тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве з іх - Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык - паступілі ў гімназію №4. Аднак у стварэнні асобнага класа для прадаўжэння навучання на беларускай мове ім адмовілі, спаслаўшыся, што ў бюджэце горада няма дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас. У Баранавіцкім гарвыканкаме тады патлумачылі, што клас будзе створаны толькі калі бацькі 24 вучняў захочуць, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

- Я вельмі рады, што мая дачка будзе вучыцца на беларускай мове ў найлепшай гімназіі горада, - прызнаўся Васіль Філіпчык, бацька адной з дзяўчынак. - Але хацелася б, каб у будучыні была спрошчаная сістэма адкрыцця такіх класаў.

Са словах бацькі, за паўтары гады, каб дамагчыся навучання на роднай мове, ім давялося звяртацца ў мноства інстанцый: гарвыканкам, аблвыканкам, Міністэрства адукацыі, суд, пракуратуру. Нават сустрэцца з намеснікам міністра адукацыі.

- Іншы чалавек ужо калі б і хацеў, каб ягонае дзіця вучылася па-беларуску, атрымаў бы некалькі адпісак і махнуў бы рукой, - кажа Васіль. - Не ўсе такія зацятыя, як мы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках