25 красавiка 2024, Чацвер, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка: Выбары на Данбасе могуць прайсці ў красавіку 2016

2
Луцэнка: Выбары на Данбасе могуць прайсці ў красавіку 2016
Юрый Луцэнка

Галоўнай умовай пачатку выбарчай кампаніі з'яўляецца вывад з тэрыторыі Украіны расейскіх акупацыйных войскаў.

Мясцовыя выбары на часова непадкантрольных Украіне тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей могуць адбыцца ў красавіку 2016 года, заявіў журналістам у кулуарах парламента кіраўнік фракцыі Блока Пятра Парашэнкі Юрый Луцэнка, паведаміў карэспандэнт "Гордан".

"Місія АБСЕ павінна пацвердзіць да канца года, што расейскія войскі пакінулі Украіну, пасля гэтага можна галасаваць за змены ў Канстытуцыю ў другім чытанні і прымаць закон аб выбарах на цяпер непадкантрольных тэрыторыях, - сказаў Луцэнка. - Пасля гэтага, паводле нормаў АБСЕ, не раней , чым праз 90 дзён там могуць адбыцца выбары. Гэта значыць, тэарэтычна ў красавіку".

Луцэнка нагадаў пра чатыры ўмовы правядзення мясцовых выбараў на Данбасе, на якіх намагае ягоная фракцыя. Прысутнасць украінскіх СМІ, удзел усіх украінскіх палітычных партый, якія выкажуць ахвоту, фармаванне украінскімі палітычнымі сіламі выбарчых камісій і галасаванне ўцекачоў на месцы іх цяперашняга пражывання. Са слоў лідара фракцыі БПП, апошні пункт нечакана для яго стаў дыскусійным.

"На мясцовых выбарах галасуюць згодна прапісцы. Уцекачы з'яўляюцца такімі часова, яны ж не назаўсёды пераехалі, - мяркуе палітык. - Чалавек, які часова пакінуў Данецк, павінен выбіраць мэра Данецка, а не Цярнопаля, нават калі ён цяпер пражывае ў Цярнопалі. Гэта аксіёма для мяне".

Правядзенне мясцовых выбараў ва Украіне запланаванае на 25 кастрычніка 2015. Да разгляду закона аб мясцовых выбарах на Данбасе парламент павінен прыступіць пасля той даты.

Выбары не будуць праводзіцца на часова акупаваных тэрыторыях Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама ў 91 населеным пункце Данецкай і 31 - Луганскай абласцей на падкантрольнай Украіне тэрыторыі, у якіх немагчыма забяспечыць бяспеку выбарцаў і членаў выбарчых камісій.

6 кастрычніка верхаводы тэрарыстычных груповак "ДНР" і "ЛНР" паведамілі пра пстанову перанесці свае так званыя "выбары" на 2016 год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках