24 красавiка 2024, Серада, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч - аб «выбарах»: Няма сэнсу ўдзельнічаць у гэтым «балаганчыку»

5
Марына Адамовіч - аб «выбарах»: Няма сэнсу ўдзельнічаць у гэтым «балаганчыку»
Марына Адамовіч

Найлепшым варыянтам будзе праігнараваць «галасаванне» 11 кастрычніка.

Кіраўніца незарэгістраванай ЦВК ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч пракаментавала charter97.org, чаму не збіраецца галасаваць на «выбарах» 11 кастрычніка.

- Што вы збіраецеся рабіць у нядзелю 11 кастрычніка?

- Займацца хатнімі справамі. Напэўна, схаджу нарэшце ў парк. Восень хутка праходзіць, а мы гэтай выдатнай пары так і не адчулі. Ні на якія «выбарчыя» ўчасткі я ісці не збіраюся.

- Як вы можаце растлумачыць свой няўдзел у «галасаванні»?

- Я сапраўды не буду галасаваць, уважаю за найлепшы варыянт праігнараваць гэту «падзею». Па-першае, вынікі будуць сфальсіфікаваныя. Па-другое, былі груба парушаныя выбарчыя правы больш чым 1700 грамадзян Беларусі, якім адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча.

Нам не далі магчымасці абараніць сябе ў судовым парадку. Я мяркую, што няма сэнсу ўдзельнічаць у гэтым «балаганчыку на колах».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках