29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У штаб-кватэры Volkswagen у Нямеччыне прайшоў ператрус

3
У штаб-кватэры Volkswagen у Нямеччыне прайшоў ператрус
Фота: Reuters

Нямецкія пракуроры пачалі сваё расследаванне скандалу вакол прылады, што заніжае рэальныя паказчыкі выкідаў аўтамабіляў.

Нямецкія пракуроры правялі ператрус у штаб-кватэры канцэрна Volkswagen у Вольфсбургу ў рамках расследавання справы, звязанай з фальсіфікацыяй вынікаў замераў выдыхаў дызельных аўтамабіляў, паведамляе расейская служба BBC.

У чацвер кіраўнік Volkswagen у ЗША Майкл Горн павінен выступіць перад амэрыканскім кангрэсам.

У сераду ён прызнаў, што яму стала вядома аб праблемах з чатырохцыліндравымі дызельнымі рухавікамі на аўтамабілях фірмы на пачатку мінулага года.

Аднак, са слоў Горна, ён даведаўся аб маніпуляцыях з праграмным забеспячэннем аўтамабіляў толькі ў апошнія некалькі тыдняў. Пра гэта гаворыцца ў тэксце ягонай заявы, якую ён павінен зрабіць перад амэрыканскімі заканадаўцамі.

Нямецкія пракуроры пачалі сваё расследаванне скандалу на мінулым тыдні, пасля таго як атрымалі блізу дзясятка скаргаў ад грамадзян і адну ад самога канцэрна.

Прадстаўнікі Volkswagen кажуць, што спрабуюць высветліць, хто вінаваты ў меркаваных маніпуляцыях і як яны былі праведзеныя.

Канцэрн Volkswagen быў абвінавачаны ў фальсіфікацыі вынікаў замераў выдыхаў дызельных аўтамабіляў кампаніі ў ЗША ў сярэдзіне верасня.

Амэрыканскае агенцтва аховы навакольнага асяроддзя выявіла ў аўтамабілях Audi A3, Jetta, Beetle, Golf і Passat прыладу, якая ўмыкае фільтры падчас праходжання тэстаў на ўтрыманне шкодных рэчываў у выдыховых газах і вымыкае іх пры звычайнай эксплуатацыі.

Такім чынам рэальныя шкодныя выкіды аўтамабіляў Volkswagen з дызельнымі рухавікамі выявіліся значна вышэйшымі, чым паказвалі вынікі тэстаў.

23 верасня кіраўнік кампаніі Марцін Вінтэркорн сышоў у адстаўку, яго змяніў Маціяс Мюлер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках