23 красавiка 2024, aўторак, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар на МАЗе спыніў працу ў кавальскім цэху

1
Пажар на МАЗе спыніў працу ў кавальскім цэху

Загаранне ізаляцыі высокачастотных кабеляў прывяло да спынення тэхналагічнага працэсу ў падраздзяленні ў чацвер вечарам.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскай гарадской управе МНС.

Паведамленне аб здарэнні на МАЗе паступіла 8 кастрычніка а 21:01. Адбылося загаранне ізаляцыі высокачастотных кабеляў, што вядуць ад генератара да размеркавальнага пункта кавальскага цэху, і якія забяспечваюць устаноўкі электранагрэву печаў штампоўкі. Кабелі былі пракладзеныя адкрытым спосабам па сцяне будынка.

«Пашкоджаныя кабелі, часткова закураны цэх, спынены тэхналагічны працэс у падраздзяленні», - гаворыцца ў паведамленні МНС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках