29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларусы вымушаныя браць крэдыты пад рабаўніцкія адсоткі?

15
Чаму беларусы вымушаныя браць крэдыты пад рабаўніцкія адсоткі?

Крэдыты ў нашай краіне даражэйшыя, чым у Расеі, якая падпала пад санкцыі, і Украіне, якая ваюе. Чаму?

Збольшага адказ на гэтае пытанне дае параўнанне ўзроўню манапалізацыі рынку. У Беларусі ён адзін з самых высокіх у краінах СНД.

Паводле дзелі ў банкаўскіх актывах, напрыклад, «Беларусбанк» лідар і ўпэўнена апярэджвае ў гэтым паказчыку найбуйнейшыя банкі Грузіі і Азербайджана, сведчаць звесткі даследавання Топ-200 банкаў СНД, падрыхтаванага РІА «Рэйтынг».

Дзель "Беларусбанка" на нацыянальным рынку ў 2014 годзе склала 41%, тады як у наступным за ім Банка Грузіі і Міжнароднага банка Азербайджана яна была, адпаведна, 36,6% і 36,5%. Адзначым, праўда, што ў даследаванні не падаецца дзель найбуйнейшага паводле актываў банка Туркменістана «Туркмензнешэканомбанка», піша «Завтра твоей страны».

У Беларусі ўсяго два банкі (прычым, абодва дзяржаўныя) кантралююць звыш 51% актываў. На дзель «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка» (яго дзель ў актывах 16,1%) прыпадае 57,1% рынка. Такое ж становішча спраў толькі ў Грузіі, дзе два найбуйнейшыя банкі краіны (Банк Грузіі і ТВС Bank) у 2014 годзе займалі 62,9% рынка. Розніца з Беларуссю толькі ў тым, што абодва грузінскія банкі - прыватныя.

У Расеі, Азербайджане і Узбекістане «кантрольны» паказчык дасягаецца складаннем дзеляў чатырох банкаў. У Расеі гэта - «Ашчадбанк Расеі», «Банк ВТБ», «Газпрамбанк» і «ВТБ24». У Казахстане кантрольную дзель трымаюць сем банкаў, ва Украіне - 8.

Банкі-лідары ў дзелях у актывах нацыянальных банкаўскіх сістэм у краінах СНД паводле вынікаў 2014

ПАВОДЛЕ ЗВЕСТАК: РІА РЭЙТЫНГ

Што да прадстаўніцтва ў рэйтынгу топ-200 найбуйнейшых банкаў СНД, то ад Беларусі паводле вынікаў 2014 года ў яго ўвайшлі 9 банкаў. Гэта - «Беларусбанк» (14 месца, актывы - 16,60 млрд даляраў), «Белаграпрамбанк» (34 месца, 6,52 млрд), «БПС-Ашчадбанк» (49 месца, 4,28 млрд), «Белінвестбанк» ( 77 месца, 2,37 млрд), «Банк БелВЭБ» (95 месца, 2,05 млрд), «Белгазпрамбанк» (103 месца, 1,88 млрд), «Прыёрбанк» (108 месца, 1,69 млрд), Банк ВТБ (Беларусь) (154 месца, 0,94 млрд) і «Альфа-Банк» (Беларусь) (197 месца, 0,69 млрд). Прычым, толькі ў двух банкаў - «Белгазпрамбанка» і «Альфа-Банка» - актывы выраслі ў параўнанні з 2013 годам, адпаведна, на 15,8% і 2,6%.

Самае вялікае прадстаўніцтва ў рэйтынгу, які ўзначаліў Ашчадбанк Расеі, у Расеі. Казахстанская банкаўская сістэма дэлегавала ў яго 21 банк, украінская - 18. Ад Азербайджана ў топ-200 увайшлі 10 банкаў, Узбекістана - 9, Грузіі - 3, Малдовы - 3, Арменіі - 3 і Туркменістана - 2.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках