29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ерафееў: Зычу ўкраінцам рухацца шляхам Польшчы

2
Віктар Ерафееў: Зычу ўкраінцам рухацца шляхам Польшчы
Віктар Ерафееў

Пасля сканчэння ініцыяванага Крамлём збройнага канфлікту на Данбасе Украіне ды Расеі не ўдасца аднавіць былыя стасункі.

Такое меркаванне ў эфіры «Эхо Москвы» выказаў расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў.

«Мы вернемся ў зусім іншую сітуацыю, бо, калі ва ўкраінцаў атрымаецца, - чаго я ім зычу - гэта будзе рух у бок Польшчы. Ведаеце, у 89-м годзе - у мяне першая жонка з Варшавы, таму я даволі нядрэнна ведаю сітуацыю - там у слоіках агуркі стаялі марынаваныя ў крамах і па дарогах хадзілі моцна п'яныя людзі, увогуле, была поўная дэпрэсія. А вось цяпер з'ездзіце, паглядзіце - гэта нават таксісты кажуць: «А ў нас цяпер нядрэнна жывецца», - упэўнены ён.

Ерафееў падкрэсліў, што будучыня Украіны залежыць ад развязання афіцыйнымі ўладамі надзённых праблем.

«Тут, увогуле, усё залежыць ад таго, як Парашэнка, ці хто там за ім будзе, возьмецца развязваць гэтыя праблемы. Ці ўдасца ім перамагчы гэтыя ўсе вар'яцкія беды. Вось Андруховіч - гэта пісьменнік самы такі, вядомы - кажа, што гэта карупцыя - гэта гідра: адсякаюць галаву...а я думаю, што, можа быць, дзесьці гідра і скончыцца - трэба ведаць, дзе секчы», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках