25 красавiка 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Лідскай абутковай фабрыкі»: Сярэдні заробак у нас - 145 даляраў

8
Рабочыя «Лідскай абутковай фабрыкі»: Сярэдні заробак у нас - 145 даляраў

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў абутку ў краіне больш за год працуе толькі чатыры дні на тыдзень.

Аб няпростай сітуацыі на «Лідскай абутковай фабрыцы» praca-by.info распавялі працаўніцы прадпрыемства.

«Працуем чатыры дні на тыдзень, сярэдні заробак - 2,5 мільёна (145 даляраў). Нават не плацяць за стаж. Фабрыка мае шмат пазык, выплачвае шалёныя адсоткі за раней узятыя крэдыты на новае абсталяванне. Грошай на куплю сыравіны застаецца мінімум, таму шыем мала. Нам тэлефануюць і просяць паставіць прадукцыю, нават з ГУМа тэлефанавалі, але склады пустыя. Якасць і кошт у нас добрыя, але магчымасці адгружаць прадукцыю няма. Да таго ж тое, што шыем, прымушаюць аддаваць у РАЙПО. А тыя працяглы час не расплачваюцца: зверху ёсць указанне расплачвацца ў першую чаргу за малочную прадукцыю і алкаголь.

Некаторыя цэхі стаяць без працы. Адной работніцы налічылі за месяц 700 тысяч рублёў, яна ўзяла разліковы білет і пайшла да дырэктара: «Як жыць? За што карміць сям'ю?».

Іншую працу ў горадзе знайсці цяжка, але нават калі ёсць вакансіі, людзі аддаюць перавагу не тузацца. Пасля выбараў ці пасля Новага года ўсе чакаюць пагаршэння сітуацыі і скарачэнняў на прадпрыемствах. А звальняюць у першую чаргу тых, каго ўзялі на працу апошнімі», - распавялі працаўніцы «Лідскай абутковай фабрыкі».

ААТ «Лідская абутковая фабрыка» - адно з найстарэйшых і найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны ў вытворчасці абутку, вырабляе ў асноўным хатні і спартовы абутак з тэкстыльных матэрыялаў. На фабрыцы занята блізу 700 чалавек.

Увесну гэтага года старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў заявіў: «Лідская і гарадзенская абутковыя фабрыкі павінны ўвайсці ў буйныя сеткі, каб працаваць на добрым узроўні. У адзіночку ім не выжыць. Напрыклад, у кампаніі «Марка» ёсць цікавасць да Лідскай абутковай фабрыкі. Думаем і пра гарадзенскую».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках