29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стральба ва ўніверсітэце Арызоны: адзін загінулы, трое параненых

Стральба ва ўніверсітэце Арызоны: адзін загінулы, трое параненых

Як мінімум адзін чалавек загінуў і трое атрымалі раненні ў выніку стральбы ва ўніверсітэце горада Флагстафа ў амерыканскім штаце Арызона.

"Той, хто страляў затрыманы. Сітуацыя стабілізавалася. Тэрыторыя ўніверсітэта адчыненая", - паведамляецца ў "Твітэры" ўніверсітэта.

Прадстаўнікі навучальнай установы кажуць, што стральба пачалася ля паркоўкі каля аднаго з універсітэцкіх інтэрнатаў, паведамляе расейская служба BBC.

Паліцыя высвятляе матывы нападу. Пакуль няма інфармацыі аб тым, ці быў загінулы студэнтам універсітэта.

2 кастрычніка прынамсі дзевяць чалавек загінулі і сямёра былі параненыя ў выніку стральбы на тэрыторыі каледжа Umpqua Community College ў горадзе Роўзбург, штат Арэгон.

На наступны дзень паліцыя штата паведаміла, што злачынец - 26-гадовы Крыс Харпер-Мерсер - скончыў з сабой.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках