29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі экспарт знізіўся да мінімальнага з лютага ўзроўню

1
Беларускі экспарт знізіўся да мінімальнага з лютага ўзроўню

У жніўні экспарт тавараў і паслуг знізіўся на 8,5% да ліпеня гэтага года, склаўшы 2,725 млрд даляраў.

Дадатнае сальда далей скарачаецца, склаўшы 156 млн даляраў супраць 225,4 млн даляраў у ліпені, паведамляе Нацбанк.

Экспарт тавараў і паслуг за восем месяцаў упаў на 24,3% - да 22,464 млрд, імпарт скараціўся на 27,6% - да 21,028 млрд, піша tut.by.

Традыцыйна адмоўным склалася сальда гандлю таварамі - мінус 86,6 млн, што значна менш, чым у студзені-жніўні 2014-га, калі адмоўнае сальда дасягала мінус 631,7 млн.

Экспарт тавараў у студзені-жніўні скараціўся на 26,3% - да 18,074 млрд даляраў, імпарт на 27,8% - да 18,161 млрд.

Мінус ад гандлю таварамі ўдалося кампенсаваць за кошт паслуг. Зніжэнне іх экспарту было больш сціплым - сума склала 4,4 млрд даляраў, што на 15% менш васьмі месяцаў мінулага года. Імпарт упаў адразу на 26%, склаўшы 2,9 млрд даляраў. Сальда замежнага гандлю паслугамі было станоўчым – 1,523 млрд даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках